Ганна Янкута

  1. home
  2. Author
  3. Ганна Янкута
Ганна Янкута

16 Published BooksГанна Янкута

Ганна Янкута нарадзілася ў 1984 годзе ў Гародні. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), магістр філалагічных навук (ангельская літаратура). Магістарскую дысертацыю абараніла па творчасці Айн Рэнд (Ayn Rand).

Лаўрэатка конкурсаў маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (2009) і Чэслава Мілаша (2011), арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам, а таксама конкурсу „Экслібрыс“ (2012, Саюз беларускіх пісьменікаў). Лаўрэатка прэміі часопіса „ПрайдзіСвет“ у намінацыі „Публікацыя ў часопісе „ПрайдзіСвет“ за 2009 год (за пераклад першай часткі „Каляднага харала“ Ч. Дыкенса і паэзіі Ф. Пэсоа, А. Э. Хаўсмэна і Я. Я. Слаўэрхофа). Пераклады друкаваліся ў часопісах „Дзеяслоў“, „ARCHE“, газеце „Літаратурная Беларусь“.

Пераклала на беларускую мову шэраг паэтычных і празаічных твораў Эдгара Алана По, якія ўвайшлі ў зборнік „Маска Чырвонае Смерці“ (у 2012 годзе калектыў часопіса „ПрайдзіСвет“ быў адзначаны за гэтую кнігу прэміяй ім. М.Багдановіча „Дэбют“), паэму „Свет“ Чэслава Мілаша (разам з А. Ф. Брылём і К. Маціеўскай; „Выратаванне“, Логвінаў, 2011), а таксама шмат іншых твораў. Перакладае з ангельскай, польскай, афрыкаанс, нідэрландскай.